Профсоюзы
Анатоль Барт

Новы часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі сустрэўся з прадстаўніком Незалежнага прафсаюзу

Часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Майкл Скэнлэн знаходзіўся з азнакамляльным візітам ў Гродна, дзе 11 жніўня сустрэўся з старшынёй пярвічнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу ААТ “Гродна Азот” Сяргеем Антусевічам.

На сустрэчы з часовым павераным, акрамя прадстаўніка БНП, прысутнічалі і лідэры палітычных партый і арганізацый Гарадзеншчыны.

Майкл Скэнлэн прыбыў у Беларусь 30 чэрвеня 2009 года для працы ў якасці часовага паверанага ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі, змяніўшы на гэтым пасту Джонатана Мура. Зараз ён праводзіць азнаямленчыя паездкі па беларускіх рэгіёнах для наладжвання кантактаў з перспектывай наступнага супрацоўніцтва.

-- Я азнаёміў паверанага з сітуацыяй на прадпрыемстве “Гродна Азот” і прывёў канкрэтныя факты парушэння правоў прафсаюза на прыкладзе нашай пярвічнай арганізацыі – распавядае Сяргей Антусевіч. – Мала таго, што некаторыя пытанні не знятыя і па сённяшні дзень, да таго ж з’яўляюцца новыя факты ўціску правоў нашага прафсаюза. Сітуацыя абсалютна не змяняецца. У сваю чаргу Майкл Скэнлэн ўпэўніў прысутных у тым, што прадстаўнікі пасольства пільна сочаць за сітуацыяй з правамі прафсаюзаў у Беларусі і наогул сацыяльна-палітычнамі працэсамі, якія адбываюцца ў нашым грамадстве.

У тым, што часовы павераны знаёмы з сітуацыяў у нашай краіне сумнявацца не прыходзіцца, улічваючы той факт, што спадар Скэнлэн на працягу некалькіх год займаў у Дзярждэпартаменце ЗША пост адмысловага дарадніка па пытаннях Украіны, Малдовы і Беларусі ў офісе каардынатара амерыканскай дапамогі краінам Еўропы і Еўразіі.

Выконваючы абавязкі старшыні БНП Мікалай Новік лічыць: “Такія сустрэчы з пасламі, або прадстаўнікамі любых пасольстваў, прыносяць толькі карысць для прафсаюзаў. Прычым з улікам сённяшняга дзяржаўнага кірунку – “эканамічнай лібералізацы” ў Беларусі. Абмен вопытам і абмеркаванне некаторых праблемаў вельмі важна для нас”.

Прафсаюзныя лідэры БНП не хаваюць сваіх спадзяванняў на тое, што гэтая сустрэча стане імпульсам для далейшага супрацоўніцтва між Беларускім Незалежным прафсаюзам і амерыканскімі прафсаюзнымі арганізацыямі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)