Новы акт вандалізму ў Курапатах

Ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў сталінскія часы былі расстраляныя сотні тысяч беларусаў, зьдзейсьнены новы акт вандалізму.

Маладафронтаўцы Зьміцер Хведарук і Стась Стэсік, наведаўшы ў аўторак Курапаты, знайшлі некалькі крыжоў выдранымі зь зямлі, некаторыя крыжы былі зламаныя,-- паведамляе прэсавая служба Маладога фронту.

Падобныя факты фіксаваліся і раней, калі невядомыя людзі ламалі ў Курапатах крыжы, разьбівалі лаву Клінтана. Але ні разу міліцыя не знаходзіла злачынцаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)