Лица

«Ноч» Віктара Марціновіча прэзентуюць у Мінску – 2 лістапада

У «Falcon Club Буцік Кіно».

Кампанія «Будзьма беларусамі!» запрашае на прэзентацыю нашумелага рамана беларускага пісьменніка, публіцыста, мастацтвазнаўцы Віктара Марціновіча «Ноч», якая адбудзецца ў Мінску 2 лістапада ў «Falcon Club Буцік Кіно» (партнёр мерапрыемства).

«Ноч» зусім нядаўна пабачыла свет, але ўжо займела шырокі рэзананс: сотні чытачоў на аўтограф-сесіі, супярэчлівыя рэцэнзіі ад крытыкаў, бурнае абмеркаванне твора ў сацыяльных сетках. Далёка не кожны беларускі аўтар можна пахваліцца такой цікавасцю да сябе і сваіх кніг.

«Ноч» – шосты раман пісьменніка. У ім – фантастычны свет: вечная ноч, вечны лістапад і вечнае «каляналя». Гэта кніга пра адчуванне неспакою, небяспекі і няўтульнасці, яна пра фэйкавыя навіны і «зямны блін», але найперш гэта кніга пра Героя, які праходзіць праз нечалавечыя выпрабаванні і імкнецца пры гэтым застацца Чалавекам.

Прэзентацыя «Ночы» – выдатная магчымасць не толькі паслухаць аўтара, але і атрымаць адказы нават на самыя смелыя пытанні

Чакаем вас 2 лістапада, «Falcon Club Буцік Кіно» (пр-т Пераможцаў, 20; Заля N3). Вядоўца — Усевалад Сцебурака, пачатак а 19-й. Уваход вольны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)