Политика

«Ніякіх выбараў няма і «ўдзельнічаць» няма ў чым»

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Павал Севярынец пракаментаваў дыскусіі вакол удзелу ці не ўдзелу ў «парламенцкіх выбарах».

– Ніякіх ні парламенцкіх, ні іншых выбараў у Беларусі, на жаль, няма. Ёсць беззаконны рэжым, глыбокі эканамічны крызіс, спроба стварэння новага Савецкага Саюзу "пад Пуціна" – а выбараў няма. І большасць беларусаў на тое мерапрыемства, якое арганізоўвае Ярмошына, цяпер ужо дакладна не пойдзе. Тым больш, у турме сядзяць палітвязні.

Кандыдаты на такіх "парламенцкіх выбарах" самі рызыкуюць трапіць за краты ў якасці новых палітычных закладнікаў. Для ўдзелу ў кампаніі 2012 года палітычная абстаноўка павінна быць зусім іншай. Адзінае, што застаецца для беларускіх дэмакратычных сілаў – байкот. Няўжо гэта камусьці яшчэ не зразумела?, – адзначыў палітвязень Севярынец, паведамляе bchd.info. – Дарэчы, параіў бы "шасцёрцы" дэмакратычных сілаў або прыдумаць прыгожую назву, або ператварыцца прынамсі ў сямёрку. А то ўжо за апазіцыю зусім няёмка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)