Общество

«Ніводныя выбары і ніводзін рэфэрэндум, праведзеныя ў Беларусi ад 1994 году, не адпавядалі дэмакратычным нормам»

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зрабiла заяву з нагоды «выбараў» прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Рада БНР заяўляе, што «прэзыдэнцкія выбары», праведзеныя 11 кастрычніка 2015 года, ня могуць лічыцца справядлівым і дэмакратычным волевыяўленьнем беларускага народу, а іхныя вынікі ня маюць юрыдычнае сілы.

«Рада БНР зьвяртае ўвагу на наступныя фактары:

- Адсутнасьць раўнапраўных умоваў для вядзеньня выбарчае кампаніі, у тым ліку інфармацыйная палітыка агульнанацыянальных дзяржаўных СМІ, якія на працягу выбарчае кампаніі выконвалі прапагандысцкія задачы на карысьць кандыдата А. Лукашэнкі;

- Непадкантрольнасьць і непадсправаздачнасьць цэнтральнай і мясцовых выбарчых камісій беларускаму грамадзтву;

- Цалкам не празрысты для назіральнікаў працэс падліку галасоў, асабліва ў ходзе датэрміновага галасаваньня, у якім, паводле афіцыйных вынікаў, узяло ўдзел больш за 36% выбарцаў;

- Агульная атмасфэра ў беларускім грамадзтве, якая склалася на працягу дваццаці гадоў аўтарытарызму і ўключае далейшы ціск на палітычныя і грамадзкія арганізацыі, ціск на недзяржаўныя СМІ, агульную адсутнасьць дэмакратычнага палітычнага працэсу ў краіне. Рада БНР адзначае, што вызваленьне палітычных вязьняў, зробленае напярэдадні выбараў, можа разглядацца толькі як першы крок да нармалізацыі палітычнай атмасфэры ў Беларусі.

Рада БНР робіць выснову, што грамадзянін Аляксандар Лукашэнка, які паводле афіцыйных вынікаў мае быць абвешчаны пераможцам прайшоўшых "выбараў", надалей не зьяўляецца законна абраным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь. Спасылаючыся на сваю заяву ад 7 ліпеня 2015 году, Рада БНР канстатуе, што Рэспубліка Беларусь надалей застаецца недэмакратычнай дзяржавай, дзе адсутнічае інстытуцыяналізаваная палітычная канкурэнцыя, а ўлада незаконна манапалізаваная групай людзей на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

Рада БНР паўторна зьвяртае ўвагу на тое, што ніводныя выбары і ніводзін рэфэрэндум, праведзеныя ў Рэспубліцы Беларусь ад 1994 году, не адпавядалі дэмакратычным нормам, у тым ліку нормам, зацьверджаным у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і іншых законадаўчых актах Рэспублікі Беларусь. Рада БНР падкрэсьлівае, што прынамсі з 1996 году ў Рэспубліцы Беларусь адсутнічаюць легітымна і законна сфармаваныя нацыянальныя законадаўчыя, выканаўчыя і судовыя органы ўлады.

Рада БНР надалей заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь:

- Гарантаваць грамадзянам Беларусі дэмакратычныя правы і свабоды, замацаваныя ў тым ліку ў дзеючым законадаўстве Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дамовамі, падпісанымі Рэспублікай Беларусь.

- Стварыць у Беларусі перадумовы для правядзеньня паўнавартасных свабодных і справядлівых выбараў, пасьля чаго правесьці ў адпаведнасьці з законадаўствам Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі перавыбары ва ўсе органы дзяржаўнай і мясцовай улады. У прыватнасьці, Рада БНР заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь да правядзеньня парлямэнцкіх выбараў у 2016 годзе ў адпаведнасьці зь міжнароднымі дэмакратычнымі стандартамі і пад кантролем міжнародных назіральнікаў.

Зважаючы на актуальную сытуацыю ў міжнароднай палітыцы і ў эканоміцы, Рада БНР заяўляе, што адсутнасьць дэмакратычнага палітычнага працэсу ў Беларусі і манапалізацыя ўлады ў краіне з боку групы на чале з А. Лукашэнкам зьяўляюцца непасярэднай пагрозай незалежнасьці Беларусі і дабрабыту беларусаў.

Рада БНР заклікае міжнародную супольнасьць спрыяць дэмакратызацыі Беларусі і ажыцьцяўляць ціск на афіцыйныя ўлады Рэспублікі Беларусь з гэтаю мэтай».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще

Российская журналистка — про опыт 15 суток на Окрестина: С этим сталкиваются тысячи белорусов

Цыганкоў: Чаму многія беларусы не ганарацца перамогай Арыны Сабаленкі

Конвейер репрессий. Задержана певица Александра Захарик. Жителя Докшиц осудили за намерение поехать воевать в Украину. Юриста Евгения Папакуля приговорили к году лишения свободы за участие в протестных маршах

Конвейер репрессий. На учителя, который в 2020 году отказался подписывать итоговый протокол, завели новое дело. Политзаключенного Вячеслава Малейчука, осужденного на 22 года колонии, снова будут судить

Глас народа: «Были там танки. А у нас пионеры придут»

Конвейер репрессий. Политзаключенного Олега Рубца уже месяц держат в ШИЗО. Вышедшего на свободу пинчанина вновь разыскивает милиция. Блогер и бывший политзаключенный Александр Кабанов покинул Беларусь