Ніколь Кідман

Усе ўжо прызвычаіліся бачыць Ніколь Кідман у спісах “самых багатых і высокааплочваемых” актрыс Галівуда. Толькі за мінулы год яе ганарары склалі 7 мільёнаў долараў. А рэкламны ролік Chanel No. 5 з удзелам Кідман стаў самым дарагім ў гісторыі бізнесу — агульны кошт адной хвіліны чатыроххвіліннага відэа ацэньваецца ў 11 мільёнаў долараў. Ніколь жа атрымала за здымкі 3,71 мільёна, ці па 928 тысяч за хвіліну.

Фігуруе Спадарыня Кідман і ў спісе самых багатых знакамітасцяў па версіі часопіса Forbes. Але на днях гэты ж самы часопіс назваў прыгажуню “самай перааплочанай зоркай Галівуда”, якая дае мінімальную аддачу стваральнікам фільмаў. Як бы там ні было, галоўнае, што Кідман не перастае быць сэкс-сімвалам Галівуда. Нават нягледзячы на адсутнасць усялякай аддачы.

Іншыя фота Ніколь Кідман

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)