Общество

Сяргей Нікалюк, Новы час

Нікалюк: «Пра сяброў па БТ кажуць як пра нябожчыкаў — або добра, або нічога»

Дзяржава, якая фарміруе нацыянальную ідэнтычнасць метадам ад адваротнага, мае патрэбу ў цынічных, хлуслівых ворагах, якія дэманструюць падвойныя стандарты.

Скажы мне, хто твой сябар, і я скажу, хто ты, — гэта прымаўка больш не працуе. Для таго, каб у гэтым пераканацца, дастаткова ўключыць тэлевізар. Пра сяброў у беларускай «скрыні» кажуць як пра нябожчыкаў — або добра, або нічога.

Крыху статыстыкі, атрыманай з маніторынгу навінавых праграм тэлеканала «Беларусь 1» за 11 лістапада: агульная колькасць навінавых сюжэтаў — 103; з іх змяшчаюць антызаходнюю крытыку — 50, а прысвечаныя падзеям у Польшчы і на беларуска-польскай мяжы — 38. Што тычыцца сюжэтаў, прысвечаных «нашай Расіі», такіх знайшлося ўсяго 4.

Скажы мне, хто твой вораг, і я скажу, хто ты, — такая сучасная рэдакцыя прымаўкі, аўтарам якой з’яўляецца не народ, а старажытнагрэчаскі драматург і паэт Эўрыпід (480 — 406 да н.э.).

Аб’яднанне статыстыкі з прымаўкай у яе сучаснай рэдакцыі дазваляе разабрацца з нацыянальнай ідэнтычнасцю беларусаў — дакладней, з тым яе складнікам, які спрабуе сфарміраваць дзяржава.

Пачну з вызначэння, запазычанага з кнігі трох расійскіх аўтараў «Цывілізацыйная ідэнтычнасць у пераходную эпоху»: «Нацыянальную ідэнтычнасць можна вызначыць як сукупнасць міфаў, ідэй і наратываў, якія выкарыстоўваюцца пануючай групай для ўтрымання ўлады ў грамадстве».

Нескладана заўважыць, што родная дзяржава выбудоўвае ідэнтычнасць метадам ад адваротнага. У якасці адваротнага выступае аб’яднаны Захад, без нянавісці да якога немагчыма вызначыць каштоўнасць саміх сябе.

50 антызаходніх сюжэтаў — таму відавочнае пацверджанне. Зрэшты, дзень 11 лістапада для маніторынгу абраны мной выпадкова. Прыкладна такія ж суадносіны антызаходніх і прарасійскіх сюжэтаў можна назіраць практычна штодня.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(12)