Политика
Ягор Марціновіч, «Наша Нiва»

«Незадаволеных у беларускім урадзе ўсё больш»

«Супрацоўніцтва з рэжымам магчымае толькі пасля вызвалення і рэабілітацыі палітычных зняволеных», — паўтарыў еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства.

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Штэфан Фюле па-ранейшаму перакананы, што супрацоўніцтва з беларускім рэжымам магчымае толькі пасля выканання некалькіх умоў, сярод якіх прагрэс у правах чалавека, а таксама вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітычных зняволеных.

Ён выступіў з такой заявай падчас экспертнай канферэнцыі «Трансфармаванне Беларусі: шляхі дзеянняў», арганізаванай у Брусэлі Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў і «Офісам за дэмакратычную Беларусь».

— Незадаволеных усё больш, нават у беларускім урадзе. Але краіна большая за урад, — растлумачыў сваё разуменне сітуацыі еўрачыноўнік. — Мы працягнем супрацоўніцтва з усімі, хто падтрымлівае мадэрнізацыю Беларусі. Сума садзеяння грамадзянскай супольнасці складзе 19,3 мільёна еўра на 2011–2013 еўра.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)