Нэллі Фуртада

Канадская спявачка з партугальскімі каранямі Нэллі Фуртада, якая славіцца сваімі пурытанскімі поглядамі, атрымала прапанову распрануцца для знакамітага часопіса Playboy. За яе аголенае цела выданне паабяцала паўмільёна долараў.

28-гадовая прыгажуня ўжо публічна заявіла, што разглядае гэтую спакуслівую прапанову, але ні словам не намякнула, якім будзе рашэнне. З аднаго боку, фотасесія для Playboy сама па сабе ўжо з’яўляецца лепшым прызнаннем сексуальнасці і прыгажосці, з іншага — раз і назаўсёды звязвае імя прыгажуні з легкадумным выданнем. Акрамя таго, Фуртада наракае, што не любіць бачыць сябе аголенай. Прыхільнікі спявачкі наўрад ці падтрымаюць яе ў гэтым.

Іншыя фота Нэллі Фуртада

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)