Общество

«Не мае ніякай юрыдычнай сілы». Што за паперку падпісваюць тыя, каго адпускаюць сілавікі

З 9 жніўня ў Беларусі не сціхаюць пратэсты. Людзі працягваюць выходзіць на вуліцы — іх працягваюць затрымліваць. І шмат хто пасля паведамляе пра тое, што ім давялося падпісаць нейкі дзіўны дакумент, піша Наша Ніва.

Людзі расказваюць, што часам іх адпускаюць, толькі калі яны пагаджаюцца падпісаць «папярэджанне» аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. І пасля шмат хто палохаецца: калі падпісаў і трапіўся зноў, то што — крымінальная адказнасць?

Аказваецца, зусім не.

«Гэтая паперка не мае ніякай юрыдычнай сілы», — тлумачыць «Нашай Ніве» адвакат Антон Гашынскі.

— Юрыдычных наступстваў такі «дакумент» не мае, не прадугледжана ні крымінальная, ні нават адміністрацыйная адказнасць. Прасцей кажучы, гэта проста паперка інфарматыўнага характару, як бюлетэнь ці лістоўка. Яна інфармуе чалавека, што ўдзел у масавых мерапрыемствах можа пацягнуць за сабой адказнасць. І ўсё.

А людзей прымушаюць падпісваць гэтую паперку, каб яны проста баяліся пасля. Такі псіхалагічны ход».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(25)