Названыя хэдлайнеры святочнага канцэрта да Дня Волі
Месца правядзення мітынгу-канцэрта пакуль яшчэ не вызначанае.
Ігар Варашкевіч і «Крама» на святкаванні БНР-101 у Гродне, сакавік 2019-га
Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі-2020 (БНР-102) у Мінску агучыў спіс гуртоў, якія выступяць на мітынгу-канцэрце ў Мінску 22 сакавіка.
Гэта беларускія гурты Zrabi, Naka, «Разбітае сэрца пацана» (РСП), хэдлайнеры канцэрту «Крама» і «Дай Дарогу», а таксама ўкраінскі гурт «Колір», паведамляе Еўрарадыё.
Месца правядзення мітынгу-канцэрта пакуль яшчэ не вызначанае. 7 лютага арганізатары падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на пляцоўку, якая знаходзіцца ў «тусовачным» месцы горада і не ўваходзіць у пералік шасці месцаў, вызначаных для правядзення масавых мерапрыемстваў у сталіцы.
Збор сродкаў на святкаванне Дня Волі-2020 на краўндфандынгавай пляцоўцы «МолаМола» працягваецца.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное