Политика

Навумчык: «Вядома, як Лукашэнка аддзячыў Ганчару»

Палітычны аглядальнік тлумачыць, што не так з выказванне правіцеля.

— Лукашэнка ізноў схлусіў, — піша Сяргей Навумчык. — «В 38 лет я формировал правительство» — сказаў Лукашэнка, тым часам як на пасаду прэзыдэнта (тады яшчэ легітымна) Лукашэнка заступіў, калі яму было без аднаго месяца 40 гадоў.

Сяргей Навумчык

Між іншым, ініцыятарам зьніжэньня планкі для кандыдата ў прэзыдэнты з 40 гадоў да 35 у часе прыняцьця Канстытуцыі быў Віктар Ганчар — спецыяльна пад Лукашэнку; вядома, як той аддзячыў Ганчару.

А ў 38 гадоў Лукашэнка быў звычайным дэпутатам, праўда, ужо праславіўся ў Маскве фразай «Я готов на коленях ползти в Россию!»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(33)