Навумчык: «Уявіце: Рузвэльт ня хоча развалу Трэцяга Рэйха»

Журналіст Сяргей Навумчык – пра дзіўную пазіцыю заходніх краін да Расіі, якая ваюе супраць Украіны.  

– Некаторыя заходнія краіны пагадзіліся даць Украіне ракеты Taurus (моцная зброя – палёт -да 500 км., колькасьць выбухоўкі – да палутоны). Але ўмова: Кіеў ня можа абстрэльваць імі тэрыторыю Расеі, – піша Навумчык. – Ужо параўналі, гэта як бы футбалісту забаранілі забіваць пэнальці з поля суперніка.

Сяргей Навумчык

Мне бачыцца іншая аналогія: прэзыдэнт ЗША Рузвэльт у 1944 годзе дае Вялікабрытаніі і СССР чарговую партыю зброі па лэнд-лізе – але страляць ёй можна толькі па акупаванай Гітлерам тэрыторыі: па Францыі, Бэльгіі, Нідэрляндах, па разьдзеленай паміж Гітлерам і Сталіным Польшчы, па Беларусі і Ўкраіне.

А па тэрыторыі Германіі – ні-ні!

А чаму? А таму, што Рузвэльт ня хоча развалу Трэцяга Рэйха. І, вызваліўшы акупаваныя тэрыторыі, войскі саюзьнікаў мусяць спыніцца на мяжы Нямеччыны 1938 году, пакінуўшы яе «адзінства» – з эканамічным патэнцыялам, з усімі заводамі, з усімі ваеннымі распрацоўкам.

У тым ліку і з ФАЎ-2 у Панемюндэ (ФАЎ-2 у 1944 дасягнула вышыні ў 180 км – а гэта ўжо космас, шаноўныя спадарыні і спадары; мяжа космасу афіцыйна вызначаная ў 100 км, першы амэрыканскі астранаўт у 1961 Шэпард дасягнуў 186 км, другі, Грысам, 189 км. Сумна, але па факце першымі ў космас выйшлі не СССР і не ЗША, а – Трэйх Рэйх).

Дадайце сюды тое, што Гітлер быў блізкі да атрыманьня ядзернай зброі, і рашэньне Рузвэльта «не раздражняць» Гітлера (калі б яно было) выявіцца вам ва ўсіх сваіх трагічных для чалавецтва наступствах.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(34)