Навумчык: «Народ мае права ведаць»

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета — пра вынiкi сутрэчы ў Маскве.

— Прайшла ноч пасьля сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным — інфармацыі пра вынікі ніякай (з «другіх рук» вядома, што з чатырох важных для РФ тэмаў Лукашэнка нібыта саступіў у галоўнай), — пiша Сяргей Навумчык. — Выглядае, рыхтуецца тая самая заява, якой Лукашэнка, па ягоных словах, «не рабіў 26 гадоў» (можна ўжо казаць, што 27).

У якіх Францыі ці Чэхіі журналісты ўжо б парвалі прэзыдэнцкую прэс-службу, а самога прэзыдэнта зраўнялі б зь зямлёй, бо народ мае права ведаць.

Але ў Беларусі няма легітымнага прэзыдэнта, а народ ня мае ніякіх правоў.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:34)