Коратка. Асноўныя моманты з перамоў Лукашэнкі і Пуціна
Наша Нiва сабрала асноўныя рэплікі ўдзельнікаў сустрэчы ў Крамлі.
Лукашэнка:
Беларусь і Расія ўзгаднілі амаль усе карты па інтэграцыі, засталіся 2-3, якія тычацца эканомікі;
Мінску і Маскве трэба ўзмацняць супрацоўніцтва па бяспецы і абароне;
прапанова Кіева перанесці з Мінска перамоўную пляцоўку па Данбасе — «глупства несусветнае».
Пуцін:
праца над інтэграцыйнымі працэсамі ідзе эфектыўна па розных напрамках. Гэта тычыцца і ўзаемадзеяння па лініі спецслужбаў;
у адносінах Мінска і Масквы зроблена ўжо шмат пазітыўнага, але ёсць яшчэ пытанні, па якіх трэба дамовіцца;
калі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі хоча абмеркаваць адносіны Расіі і Украіны, яго чакаюць у Маскве ў любы час.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное