Политика

Навумчык: «Маўчаньне МЗС РБ у адказ на словы пасла Кітая ў Францыі чарговы раз выявілі поўную несамастойнасьць Лукашэнкі»

Палітычны аглядальник — пра тое, як у Мінску «праглынулі» фразу пра адсутнасьць міжнароднай суб’ектнасьці былых савецкіх рэспублік.

— Маўчаньне МЗС РБ у адказ на словы пасла Кітая ў Францыі пра нібыта адсутнасьць міжнароднай суб’ектнасьці былых савецкіх рэспублік чарговы раз выявілі поўную несамастойнасьць Лукашэнкі ў міжнароднай сферы, — лічыць Сяргей Навумчык.

Сяргей Навумчык

Латвія, Літва, іншыя экс-савецкія рэспублікі сваю ацэнку словам прадстаўніка Пэкіну ўжо далі. Менск маўчыць.

Інакш і быць ня можа: Масква апынулася ў палітычнай і эканамічнай залежнасьці ад Пэкіну, афіцыйны Менск, у сваю чаргу, цалкам залежыць ад Масквы.

Дарэчы, Беларусь (тады — БССР) была краінай-заснавальніцай ААН у 1945 годзе, нароўні з Кітайскай Рэспублікай (цяперашні Тайвань).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(25)