Навумчык: «Лукашэнка ўсё глыбей штурхае Беларусь у прорву ганьбы»

Прычым, на ўвесь сьвет.

– Лукашэнка ўсё глыбей штурхае Беларусь у прорву ганьбы, – пiша Сяргей Навумчык. – Рэкордная колькасьць краінаў (143) прагаласавалі за рэзалюцыю ААН і асудзілі анэксію Расеяй тэрыторый Украіны, і толькі пяць (Рф, КНДР, Нікарагуа, Сірыя і РБ) прадэманстравалі, што яны знаходзяцца ў сярэднявеччы.

Плата за тое, што ў 1994 грамадзтва (не, лепей сказаць – насельніцтва) не ацаніла свабоды, якая ўсё ж існавала ў пачатку 90-х (а за свабоду так, трэба штодня плаціць), не ацаніла Незалежнасьці, не паслухала папярэджаньняў пра небясьпеку «русского мира», нарэшце, не пажадала ўсьвядоміць сябе нацыяй. «Шкварка і чарка» былі важнейшыя.

Атрымалі ў выніку замест свабоды – тэрор, замест шкваркі — турэмную баланду.

І — ганьбу на ўвесь сьвет (літаральна).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(27)