Навумчык: «Колькі расейцаў мусіць быць забіта, каб народ узьняўся і зрынуў дыктатара?»

Аглядальнiк задае балючае пытанне, на якое сам жа адказвае.

– Украінскія вайскоўцы дэманструюць рашучую і разам з тым філігранную працу, зьнішчыўшы за два тыдні амаль два дзясяткі расейскіх сховішчаў зброі. За тыдзень Украіна не згубіла ніводнага квадратнага метру сваёй тэрыторыі, – пiша Сяргей Навумчык. – Пуцін адказвае на гэта ракетнымі ўдарамі па мірным насельніцтве, па безабаронных людзях, генацыдам на акупаваных тэрыторыях, кідаючы ў пекла ўсё новыя тысячы расейскіх салдат.

У пачатку вайны я прагназавпў, што ахвяры ніяк не паўплываюць на падтрымку вайны грамадзянамі Расеі. Многім такая ацэнка здавалася памылковай.

Масква даўно ўжо не паведамляе пра колькасьць ахвяраў з расейскага боку. Паводле Кіева, лічба імкліва набліжаецца да 40 000.

І тым ня менш, большасьць расейцаў падтрымлівае вайну.

Колькі расейцаў мусіць быць забіта, каб расейскі народ узьняўся і зрынуў дыктатара? 400 000? Чатыры мільёны?

Мой адказ — і нават пры 40 мільёнах ахвяраў расейскі народ не зварухнецца. Занадта ўжо моцныя — імперскія — «скрепы» сьціскаюць ягоную сьвядомасьць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(39)