Навумчык: «Калі ж народ, нарэшце, быў накормлены — выявілася, што зроблена гэта коштам амаль страты сваёй краіны»
Рэплiка дня.
— У пачатку 90-х абаронцы беларускай мовы шмат каму падаваліся рамантыкамі, якія жывуць летуценьнямі, бясконца далёкімі ад рэальнага жыцьця. Якія не жадаюць чуць прагматычнага «спачатку трэба накарміць народ», — разважае аглядальнiк Сяргей Навумчык. — Калі ж народ, нарэшце, быў накормлены — выявілася, што зроблена гэта коштам амаль страты сваёй краіны і знаходжаньня народу на мяжы зьнікненьня як нацыі.
Зрабілася зразумелым і тое, што менавіта «рамантыкі» разважалі прагматычна і рацыянальна, вызначаючы мову ў якасьці падмурку нацыянальнай сьвядомасьці, без якой, у сваю чаргу, немагчымая Незалежнасьць, а значыць, і эканамічны дабрабыт.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное