Навумчык: Чаму Лукашэнка забыўся пра штаны

Лукашэнка ізноў заявіў, што ў 1994 годзе «мы» былі «без штаноў» і «галодныя», піша Сяргей Навумчык на Радыё Свабода.

Фота Радыё Свабода

У апошнія гады існаваньня СССР праблема з таварамі і прадуктамі сапраўды была. Але пасьля дасягненьня Незалежнасьці і пачатку рынкавых рэформаў дэфіцыту ўжо не існавала. Так, у 1994 не хапала грошай, але на прылаўках было ўсё.

Існуюць фота Лукашэнкі з 1994 году: пасьля таго, як яго не пусьцілі ў Дом ураду і ён пабіўся зь міліцыяй, ён паказвае свае штаны, зусім неблагія. Праўда, падраныя.

Увогуле, пачатак 90-х — гэта гады свабоды, гады станаўленьня дэмакратыі, гады новых магчымасьцяў.

Гэта гады нацыянальнага ўздыму, гады Адраджэньня — і менавіта таму Лукашэнка іх ня любіць. Ненавідзіць — і адначасна настальгуе.

Бо ведаеце, чаму яму не дае спакою 1994 год?

А гэта ўспамін пра ягоны самы лепшы час. Калі ён сапраўды меў папулярнасьць у народзе. Калі яму верылі, нават ня ўдумваючыся ў тое, што ён абяцаў (кшталту — «запушчу заводы», «кожнаму дам па тэлевізары»).

Цяпер, што б ён ні казаў — яму ня вераць. І папулярнасьць засталася ў далёкім мінулым.

Такім далёкім, што і не прыгадаеш — хадзіў ты ў штанах ці без штаноў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(124)