NaviBand выдалі паштоўку для беларусаў, вымушаных з’ехаць
Напярэдадні вялікага гастрольнага тура па краінах Еўропы гурт NaviBand выдаў сінгл і прома-відэа «Поезд», у якіх настальгуе па роднай Беларусі.
«Поезд» — гэта перакладзеная на беларускую мову і цалкам перазапісаная песня «Вдаль». Пасля вымушанага ад’езду з Беларусі яна набыла для музыкаў новы сэнс.
— У сучасных абставінах для нас гэтая песня пра тое, што шмат каму давялося пакінуць свой дом, сесці ў свой умоўны непажаданы цягнік і паехаць у бок невядомасці. Песня пра сум па радзіме, але з надзеяй на лепшае, — распавядае аўтар песні і перакладу Арцём Лук’яненка. — Як і ўсе вымушаныя з’ехаць, мы часам сядзім і пераглядаем свае старыя здымкі з Беларусі, павялічваючы іх, каб узгадаць дэталі, перажыць гэтыя моманты ізноў.
У сацсетках гурта размешчана прома-відэа, якое гурт зрабіў з мастачкай Аленай Катоўскай.
Менавіта ў гэтай версіі песня гучыць зараз на канцэртах гурта NaviBand, які хутка распачне вялікі еўрапейскі тур. Выступы адбудуцца ў Познані (17.10), Уроцлаве (18.10), Берліне (21.10), Мюнхене (22.10), Празе (23.10), Кракаве (25.10), Лімасоле (9.11), Любліне (16.11), Вільні (18.11), Рызе (19.11).
Сінгл можна таксама пачуць тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное