Общество
Пётр Старабінец, «Заўтра тваёй краіны»

Нават група людзей, якія рэгулярна збіраюцца выпіць піва, падпадае пад артыкул

Магчымасць разам вырашаць актуальныя задачы ці зборышча бунтаўшчыкоў – у грамадзянаў і дзяржавы кардынальна адрозніваецца ўспрыманне грамадскіх ініцыятываў. Хоць менавіта яны дазваляюць знайсці наватарскія рашэнні і запоўніць прабелы ў дзейнасці публічнай адміністрацыі. Але чамусьці не ў Беларусі.

У жыцці ўсё не так, як у законе

 Грамадзянская супольнасць – добраахвотнае аб'яднанне людзей, у якое яны інвестуюць альбо свае сродкі, альбо час, альбо працу і актыўнасць. Яны самі ставяць перад сабой мэты і дасягаюць іх коштам уласных намаганняў. Так характарызуе дзейнасць грамадзянскай супольнасці дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў.

 — Для развіцця грамадзянскай супольнасці важны шэраг умоваў: магчымасць аб'яднання грамадзянаў, фінансавыя інвестыцыі ў іх дзейнасць, свабода слова. І на ўзроўні Канстытуцыі сёння ў Беларусі ўсе гэтыя ўмовы гарантаваныя. Ды і заканадаўства ў большай ці меншай ступені дазваляе грамадзянам аб'ядноўвацца, — адзначае палітолаг. — А вось калі справа даходзіць да выканання законаў, усё выглядае крыху інакш: з магчымасцямі аб'яднання усё не так гладка, а з інвестыцыямі ў дзейнасць яшчэ горш.

 З відавочных абмежаванняў, якія перашкаджаюць развіццю грамадзянскай супольнасці, эксперт называе кантроль над фінансаваннем: магчымасці спонсарства, дабрачыннай дзейнасці, міжнароднай дапамогі істотна абцяжараныя.

Прыватны бізнес практычна не можа аказваць фінансавую дапамогу трэцяму сектару. Абмяжоўвае свабоду дзейнасці і сістэма рэгістрацыі арганізацый.

 — Нават група людзей, якія рэгулярна збіраюцца выпіць піва, дэ-факта падпадае пад артыкул аб дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі, — тлумачыць Андрэй Ягораў.

 Ды і сама сістэма рэгістрацыі ўскладненая да скрайнасці.

 — Прынцып рэгістрацыі павінен быць заяўным, — лічыць Андрэй Ягораў.

Гэта калі арганізацыя абвяшчае пра пачатак сваёй дзейнасці, аўтаматычна атрымлівае дазвол і далей, калі яна не парушае дзейнага заканадаўства, спакойна працуе.

Працяг матэрыяла чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)