Насупраць Дому ўраду адбылася акцыя пратэсту

20 сьнежня а 18-й на плошчы Незалежнасьці зьявіліся каля двух дзясяткаў актывістаў моладзевых арганізацыяў.

Яны разьвярнулі плякат «Сыходзь!». Неўзабаве супрацоўнікі ў цывільным пачалі жорстка зьбіваць моладзь. Дасталося і журналістам.

Сярод затрыманых на Плошчы Славамір Адамовіч, Аляксандар Макаеў, Ўладзімер Яроменак. спадары Баярын і Коўтун, імёны якіх пакуль невядомыя, а таксама грамадзяне Расеі Вахмінцаў і Менахаў.

Да Плошчы падагналі аўтазакі і мікрааўтобусы. Людзі ў цывільным разам з амапаўцамі ганяліся за моладзьдзю і забіралі нават з аўтобусных прыпынкаў. Затрыманых павезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёну Менску. Аднак некалькі купак моладзі сабраліся каля Чырвонага касьцёлу.

У 18:50 людзі яшчэ знаходзіліся на Плошчы. На той момант прыкладна каля 40 чалавек разьбіліся купкамі. Яны кажуць, што прыйшлі сюды каб пратэставаць супраць таго, што Лукашэнка ня лічыць іх за людзей.

Праз паўгадзіны акцыя скончылася.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)