Общество

«Наша зброя – слова». Калегі ўшанавалі памяць Паўла Шарамета

У трэцюю гадавіну забойства журналіста яны наведалі яго магілу на Паўночных могілках у Мінску.

Маці Паўла Людміла Станіславаўна Шарамет распавяла, што сёлета мела выпадковую сустрэчу с Пятром Парашэнкам, які некалі абяцаў, што забойства Паўла будзе раскрытае. Але гэтага не адбылося, таму Людміла Станіславаўна больш не верыць абяцанням палітыкаў, паведамляе baj.by.

— Дзякуй усім, хто сабраўся тут. Павел — чалавек, на якога мы глядзім, які ёсць для нас настаўнікам, прыкладам смелага журналіста. Журналісты не могуць абараняць сябе зброяй, наша зброя – слова. Мы можам задаваць пытанні, шукаць на іх адказы, хто б ні быў пры ўладзе тут ці ва Украіне, — сказаў намеснік старшыні «БАЖ» Барыс Гарэцкі.

Фоты Вольгi Хвоін

— Павел быў асаблівым человеком. Сыходзяць велічыні, асобы вялікага маштабу — Павел Шарамет, Алесь Ліпай у мінулым годзе. Я з велізарнай цеплынёй успамінаю Паўла, у ім сумясціліся велічыні журналіста і чалавека. Мы будзем памятаць яго, гэта не проста наш абавязак, а нармальныя пачуцці чалавека, — сказаў журналіст Дзмітрый Наважылаў, ён шмат гадоў ведаў Шарамета.

***

Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года, падарваўшыся ў аўтамабілі ў цэнтры Кіева, дзе ён жыў і працаваў апошнія пяць гадоў. Акалічнасці яго смерці да гэтага часу не расследаваныя.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(13)