Комментарии
Анджей Почобут, poczobut.livejournal.com

«Наш гродненский централ, первый с Запада…»

У гарадзенскай турме, чуў перароблены і адаптаваны да гарадзенскай рэчасінасці хіт Міхаіла Круга «Владимирский Централ», што цікава калі я заехаў у турму, то ў гэтым «хіце» з’явілася і маё прозвішча.

Сюжэт песьні просты як артыкул Крымінальнага кодэкса. Галоўнага героя – маладога хлопца прэсуе следчы-мент патрабуючы каб той прызнаўся ў здзейсненні злачынства і потым закатвае яго невінаватага ў гарадзенскую турму. Але праходзіць час і за краты трапляе сам следчы.

Цалкам тэкст не помню, ды зразумелы ён толькі тамашнім сядзельцам.

Напрыклад:

«И Гоблин корпусной прижал «коня» ногой

По «панораме» связь летит «алё-малё».

Міша Гоблін –рэальны персанаж, прапаршчык, змагаецца з міжкамернай сувяззю і канфіскуе ў галоўнага героя «каня» вяроўку з дапамогай якой перакідваюцца запіскі паміж камерамі. У выніку галоўны герой павінен размаўляць з сябрамі з суседніх камер праз «панараму» – адключаючы трубу, якая злучае кран з каналізацыяй. «Алё-малё», альбо «у-ру-ру» – так дадаючы нумар камеры выклікаюць “праз панараму” на сувязь.

Як бачна фрагмент маленькі, а тлумачыць, трэба вельмі шмат. Але кавалак пра мяне не ўтрымлівае турэмнай фразеалогіі і з’яўляецца агульназразумелым:

«Кто только не попал, на гродненский централ

Убийцы, наркоманы и воры

Вот выборы прошли и крайнего нашли

Кореспондент Почобут, заходи».

Пра песьню мне распавеў сукамернік. Хто аўтар не ведаю.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)