Общество
Алег Грузьдзіловіч, ”Радыё Свабода”

«Нас пазбавілі правоў на дамы»

Жыхары вуліц Уманскай, Дзекабрыстаў, Абухоўскай ды іншых пратэстуюць супраць парушэньня іх правоў пры зносе дамоў у сувязі з будаўніцтвам мэтро.

Сям’я Васкабовічаў, чый дом №49 на 1-ай Уманскай вуліцы прыгавораны да зруйнаваньня бульдозэрам, напісала адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі.

“Мы лічым незаконным і неабгрунтаваным прымусовае пазбаўленьне нас права ўласнасьці на дом і можам абгрунтаваць нашу пазыцыю нормамі законаў”, — пішуць Васткабовічы і просяць Лукашэнку, як гаранта Канстытуцыі, “аднавіць справядлівасьць”.

Ліст у двары свайго дома агалосіў 35-гадовы Дзяніс Васкабовіч, які зараз застаўся за гаспадара – тыдзень таму ягоны бацька Аляксей Васкабовіч патрапіў у шпіталь з цяжкім захворваньнем, якое, як лічаць сваякі, наўпрост зьвязана з двухгадовай барацьбой за дом. Васкабовічы патрабуюць ад гарадзкіх уладаў выдзяленьня ім раўназначнага зямельнага ўчастка, каб перанесьці туды свой дом. Яны спасылаюцца на закон, які гарантуе такі варыянт кампэнсацыі, а перасяляцца ў кватэры, якія выдзяляе Менскі гарвыканкам, Васкабовічы адмаўляюцца.

Ліст да Лукашэнкі падпісалі яшчэ дзесяткі суседзяў Васкабовічаў і жыхары іншых вуліц, якія таксама лічаць, што іх правы пры перасяленьні парушаныя.

Тым часам на вуліцы Уманскай працягваецца знос дамоў, якія нібыта замінаюць мэтробудаўнікам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)