Политика
Зміцер Панкавец, «Наша Нiва»

Намесніцу міністра сельскай гаспадаркі не пусцілі ў Берлін

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных у эфіры тэлеканала АНТ.

Надзея Каткавец мусіла прадстаўляць краіну на сельскагаспадарчай выставе «Зялёны тыдзень-2011». Аднак у апошні момант запрашэнне беларускай чыноўніцы скасавалі.

Савіных лічыць гэта абсурдным і звязвае з увядзеннем візавых санкцый супраць беларускага кіраўніцтва.

Атрымаць каментар у Міністэрстве сельскай гаспадаркі нам не ўдалося. «Савіных паведаміў, у яго і пытайцеся», — адказалі там.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)