Общество
«Наша Ніва», фота Сяргея Гудзіліна

Наменклатура развітваецца з Андрэем Турам

У Мінску праходзіць развітанне з эканамістам Андрэем Турам, які памёр 31 мая на 63-м годзе жыцця ад цяжкай хваробы. З 1995 па 2011 гады Тур працаваў намеснікам міністра эканомікі.

Развітанне праходзіць у актавай залы будынку БНТУ. Шмат людзей. Прыйшлі развітацца экс-прэтэндэнт у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка, віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі, намеснікі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў і Канстанцін Мартынецкі, кіраўнік «Санта-Брэмар» Аляксандр Машэнскі, старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра, старшыня праўлення «Банк развіцця» Сяргей Румас, прэм'ер Андрэй Кабякоў.

«Ён быў маім настаўнікам»,— сказаў на цырымоніі развітання Андрэй Кабякоў.

Андрэй Тур будзе пахаваны на Усходніх могілках.

Злева направа ў сярэдзіне: кіраўнік Дзяржкантролю Леанід Анфімаў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Канстанцін Мартынецкі, прэм'ер Андрэй Кабякоў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)