Политика

Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці праграмы «Усходняе партнёрства» заклікае вызваліць кандыдатаў у прэзідэнты і іх прыхільнікаў

Прадстаўнікі нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці праграмы «Усходняе партнёрства» асудзілі жорсткі разгон мірнай акцыі пратэсту 19 снежня. Свае подпісы пад заявай паставілі нават прадстаўнікі арганізацый, далёкіх ад палітычнай і праваабрончай дзейнасці.

Падзеі 19 снежня яна ацанілі “як грубейшае парушэнне дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека”.

“Папярэднія дзеянні ўладаў (публічныя заявы асобных дзяржаўных службоўцаў, канцэнтрацыя ў цэнтры горада ў вялікай колькасці супрацоўнікаў сілавых ведамстваў разам са спецыяльнай і ваеннай тэхнікай, папярэднія незаконныя затрыманні грамадскіх актывістаў на працягу 18–19 снежня, ператрусы і канфіскацыя маёмасці, напад на прыхільнікаў кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, збіццё Уладзіміра Някляева і яго шпіталізацыя) стваралі і нагняталі становішча страху і надзвычайнай сітуацыі ў сталіцы”, — адзначаецца ў заяве.

Падпісанты зазначаюць, што прыняцце рашэння пра ўжыванне сілы ў адносінах да тых, хто сабраўся, было “неапраўданым ані з маральнага, ані з прававога пунктаў гледжання”.

“Мітынг на плошчы Незалежнасці быў падушаны самым жорсткім чынам”.

У заяве таксама гаворыцца, што маніторынг судовых працэсаў выявіў паўсюдныя грубейшыя парушэнні падчас іх правядзення. А арышты кандыдатаў у прэзідэнты, членаў іх штабоў, напады на офісы праваабарончых арганізацый і сродкаў масавай інфармацыі можна разглядаць, як “палітычна матываваныя пераследы палітычных апанентаў”.

У сувязі з усім вышэйпададзеным, прадстаўнікі нацыянльнай платформы заклікаюць структуры і супрацоўнікаў дзяржаўнай улады і кіравання:

“спыніць тэндэнцыйнае асвятленне падзей 19 снежня і тым самым спыніць распальванне варожасці ў грамадстве;

вызваліць з-пад варты ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты, членаў іх выбарчых штабоў і іх прыхільнікаў;

спыніць палітычна матываваныя пераследы грамадзян, якія прынялі ўдзел у мірнай акцыі пратэсту;

забяспечыць аб'ектыўнае і стараннае расследаванне з удзелам міжнародных экспертаў акалічнасцяў правакацыйных дзеянняў ля Дома Ураду, якія сталі фармальнай нагодай для разгону мірнай акцыі, высветліць усе асобы, якія прымалі ў іх удзел, а таксама іх матывы, і праінфармаваць пра вынікі шырокую грамадскасць;

устрымацца ад публічных заяў пра вінаватасць ці дачыненне да масавых беспарадкаў да сканчэння следства і суда”.

Таксама яны заклікаюць арганізацыі, ініцыятывы і ўсіх прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці:

“выказаць салідарнасць з затрыманымі і членамі іх сем'яў і аказаць ім усялякую падтрымку;

стварыць грамадскую камісію па расследаванні падзей 19 снежня, сабраць па магчымасці максімальна поўныя сведчанні фактычных акалічнасцяў падзей і аднавіць іх праўдзівую карціну;

усяляк спрыяць выкананню і абароне правоў і свабод усіх грамадзян, якія прынялі ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня”.

Пад зявай падпісаліся:

Уладзіслаў Вялічка, Спікер Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, нацыянальны каардынатар Форума па Беларусі, Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»

Алена Танкачова, Фонд развіцця прававых тэхналогій

Вольга Смалянка, Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі»

Галіна Чарапок, Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі»

Вольга Стужынская, Офіс за дэмакратычную Беларусь, Брусэль

Уладзімір Мацкевіч, Агенцтва гуманітарных тэхналогій

Таццяна Вадалажская, Агенцтва гуманітарных тэхналогій

Сяргей Мацкевіч, Асамблея НДА Беларусі

Жана Літвіна, Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Таццяна Гацура, Міжнародная хельсінкская асацыяцыя па правах чалавека

Ігар Лялькоў, Грамадскае аб'яднанне «БНФ “Адраджэньне”»

Дзіна Шаўцова, Грамадзянская ініцыятыва «За свабоднае веравызнанне»

Святлана Каралёва, Нацыянальны Савет маладзёжных і дзіцячых грамадскіх арганізацый Беларусі «РАДА»

Вячаслаў Паздняк, Аналітычны цэнтр «Wider Europe»

Дзмітрый Карпіевіч, Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр “ПОСТ”»

Аляксандр Каралевіч, Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр “ПОСТ”»

Таццяна Пашавалава, Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый»

Леанід Каліценя, Грамадскае аб'яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый»

Андрэй Ягораў, Навукова-даследчая ўстанова «Аналітычная група ЦЕТ»

Сяргей Драздоўскі, Грамадскае аб'яднанне «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў»

Міраслаў Кобаса, Асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Фонд імя Льва Сапегі»

Ірына Сухій, Грамадскае аб'яднанне «Экадом»

Ірына Капарыха, Грамадскае аб'яднанне «Экадом»

Зміцер Чарткоў, Грамадскае аб'яднанне «Экадом»

Яраслаў Бекіш, Экалагічнае таварыства «Зялёная сетка»

Георгій Казулька, Грамадскі праект «Белавежская пушча ХХI»

Антаніна Елістратава, Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Нэкст Стоп — Нью Лайф»

Аляксандр Адамянц, Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў, Інтэрнэт-часопіс «Новая Эўропа»

Ірына Віданава, Мультымедыя-часопіс «34»

Людміла Пеціна, Грамадскае аб'яднанне «Жаночы незалежны дэмакратычны рух»

Аляксандр Лагвінец, Праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Рух “За свабоду”»

Надзея Меляшкевіч, Грамадскае аб'яднанне «Беларускі камітэт “Дзеці Чарнобыля”»

Анатоль Швяцоў, Грамадскае аб'яднанне «Абарона правоў бацькаў і дзяцей»

Кацярына Пшыбыльска, Беларускае Шуманаўскае таварыства

Аксана Шэлест, Навукова-даследчая ўстанова «Аналітычная група ЦЕТ»

Андрэй Шутаў, Агенцтва гуманітарных тэхналогій

Барыс Чарнаглаз, пастар Рэлiгiйнай абшчыны хрысцiян поўнага Евангелля «Царква Iсуса Хрыста», Мінс

Дзяніс Мельянцоў, Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў (BISS)

Віталь Сіліцкі, Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў (BISS)

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)