Начальнік міліцыі збівае журналіста (фотафакт)

20 сакавіка пры разгоне акцыі на плошчы Незалежнасці намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама ўдарыў нагой фатографа Уладзю Грыдзіна.

Фатограф Уладзь Грыдзін быў збіты двойчы: першы раз 19 снежня на праступках Дома ўраду, другі — у панядзелак на плошчы Незалежнасці, пры разгоне нешматлюднай акцыі пратэсту. Уладзь акурат фатаграфаваў момант збіцця ўдзельнікаў акцыі. Гэта не спадабалася намесніку начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігару Яўсееву, які прымаў у збіцці людзей актыўны ўдзел. Ён дагнаў фатографа і ўдарыў яго нагой, паваліўшы ў снег. Гэты момант зафіксавалі на камеру калегі журналіста

Намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Яўсееў

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)