Общество
Сяргей Коўш, «Тут і цяпер»

На якіх аўто ездзяць беларускія чыноўнікі

У параўнанні з суседскімі, нашы чынушы -- сапраўдныя аўтамабільныя «крэзы».

Байнэт ускалыхнула звестка пра непамерныя амбіцыі старшыні Ельскага райвыканкама Гомельскай вобласці. Райвыканкам абвесціў тэндар на закупку аўтамабіля для свайго начальніка.

Тэндарная аб'ява з'явілася на сайце Goszakupki.by. Купіць хочуць Touareg V6 TDI Tiptronic або яго аналаг, рухавік — 3.0 V6 TDI, 150 кВт / 204 л.з., каробка перадач — 8-ступеньчатая AT, колер — чорны перламутр. За такі аўтамабіль Ельскі райвыканкам гатоў выкласці 587 100 000 беларускіх рублёў. "Відавочна, старшыні надакучыла ездзіць на ровары", — кпіць Байнэт.

Наогул, нашы чыноўнікі сабе ні ў чым не адмаўляюць. У "Таёта Цэнтр Мінск" распавялі, што папулярнасцю ў дзяржструктур карыстаюцца далёка не самыя танныя маркі: "У нас купляюць прэзідэнцкія гаражы. Дзяржструктуры часта набываюць у нас аўтамабілі. Гэта ў асноўным Camry, Land Cruiser 150, Land Cruiser 200. Але цяпер, у 2011—2012 гадах, тэндэнцыя такая: больш купляюць юрыдычныя асобы. Таму каля дзяржустаноў можна ўбачыць аўтамабілі дырэктараў пэўных прадпрыемстваў".

Сярэдні кошт на Camry — 40 тысяч долараў. Можна і за 60 тысяч купіць, у лепшай камплектацыі. Новы Land Cruiser каштуе 100 тысяч. На Toyota Camry ездзіць міністр культуры Павел Латушка, а Land Cruiser быў заўважаны каля Нацыянальнага прэс-цэнтра падчас прэс-канферэнцыі намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)