Коктейль

На Хэлоўін у Амбасаду Вялікабрытаніі!

30 кастрычніка ў рэзідэнцыі брытанскага амбасадара адбудзецца Euro-Halloween party 2007, арганізаваная сумесна Еўрарадыё і Амбасадай Вялікабрытаніі. Туды ўжо запрошаныя гурты ПортМоне, Indiga, КлЁндайк, а гаспадаром паці будзе, канешне, брытанскі амбасадар.

Еўрарадыё запросіць на вечарынку аўтараў лепшых ужо створаных і праектаў хэлоўінаўскіх строяў, дасланых з 17 да 26 кастрычніка на адрас belradio@mail.ru. На сайце Еўрарадыё www.belradio.fm працуе адмысловая старонка конкурсу “На Хэлоўін да брытанскай каралевы”.

30 кастрычніка вас чакае хэлоўінаўскі настрой, прыемная кампанія, класная музыка. Толькі на Euro-Halloween party 2007 можна атрымаць новую кніжку пра Гары Потэра па-англійску.

На вечарынцы будуць прысутнічаць пяцёра пераможцаў конкурсу на лепшы хэлоўінаўскі строй, названыя імі VIP-персоны, пераможцы іншых конкурсаў Еўрарадыё (у тым ліку пераможцы конкурсу “Гарры Поттэр прызямліўся ў Гародні”, праведзеным Еўрарадыё сумесна з амбасадай Вялікабрытаніі).

Хэлоўін – свята, якое паходзіць ад старажытных кельцкіх фестываляў Соўін, якія адзначалі ў гэты дзень завяршэнне сонечнае пары і надыход сезону змроку і холаду. Пазней Хэлоўін набыў папулярнасць у ЗША і Канадзе, і ў нашыя часы распаўсюджваецца ў Еўропе. Ну, а мы (чытай- Беларусь) што ж, не Еўропа?!?!

Яшчэ якая!

Дадатковая інфармацыя:

music@belradio.eu

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)