На Плошчы затрымалі чэмпіёнку Еўропы па каратэ разам з сям’ёй

19 снежня была затрыманая 12-разовая чэмпіёнка Еўропы па каратэ Святлана Вількіна разам з мужам і сынам. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла сяброўка затрыманай Людміла.

Жанчына кажа, што сям’я ня мела агрэсіўных намераў і выйшла на мірную дэманстрацыю.

Людміла: “На плошчы была мая сяброўка Святлана Вількіна. Яна чэмпіёнка свету па каратэ-до. З ёй быў яе муж і сын. Яны ніякіх агрэсіўных намераў не мелі. У 23:30 ад яе паступіў тэлефонны званок, што ўся сям’я ў аўтазаку і іх вязуць у невядомым напрамку”

Па словах Людмілы, верагодна, што Святлана Вількіна пайшла на плошчу з-за прымусу студэнтаў да датэрміновага галасавання. Вількіна з’яўляецца выкладчыцай у БНТУ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)