Политика

На пасаду кіраўніка дыпмісіі Швецыі ў Беларусі прызначаны Стэфан Эрыксан

12 чэрвеня вырашэннем шведскага ўрада на пасаду кіраўніка дыпламатычнай місіі Швецыі ў Беларусі прызначаны Стэфан Эрыксан, які з верасня 2005 года ўзначальвае Аддзяленне пасольства Швецыі ў Мінску.

Плануецца, што да выканання сваіх новых абавязкаў спадар Эрыксан прыступіць у канцы лета, паведамляе прэс-служба шведскага ўрада. Адкрыццё Пасольства Швецыі адбудзецца, як мяркуецца, напрыканцы бягучага года.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)