Политика
Ян Буян

На мяжы канфіскавалі кнігі Зянона Пазьняка

17 лістапада на памежным пункце «Каменны лог» знайшлі «падрыўную» літаратуру.

Былыя дэпутаты Вярхоўнага Савета Юрась Беленькі і Сяргей Папкоў везлі 12 кніг лідэра КХП-БНФ Зянона Пазьняка – “Цяжкі час і дэпутаты апазіцыі”. Выглядала, што за імі сачылі, бо звычайна памежнікі прапануюць пасажырам аўтобуса прайсці ў залю кантролю без рэчаў. Але гэтым разам усіх з торбамі і валізкамі прапускалі праз сканер. Знойдзеныя ў Беленькага і Папкова кнігі Пазьняка выклікалі ў мытнікаў надзвычайную цікавасць. Пагартаўшы іх, мытнікі вырашылі, што гэтая літаратура можа выяўляць небяспеку для дзяржавы. Таму былых дэпутатаў знялі з аўтобуса, а кнігі канфіскавалі, каб накіраваць на экспертызу.

Былыя дэпутаты Вярхоўнага Савета Юрась Беленькі і Сяргей Папкоў везлі 12 кніг лідэра КХП-БНФ Зянона Пазьняка – “Цяжкі час” і “Дэпутаты Незалежнасьці” (напісаная ў суаўтарстве з Сяргеем Навумчыкам). Але выглядае, што набліжэнне прэзідэнцкіх выбараў выклікае ва ўладаў абвостраную рэакцыю нават на гістарычную літаратуру.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)