Общество
Вікторыя Пракаповіч, «Тут і цяпер»

На чым цяпер даводзіцца эканоміць маладым сем’ям?

Адной з самых пацярпелых катэгорый насельніцтва падчас цяперашняга крызіса апынуліся маладыя сем'і.

Яшчэ гэтай зімой мы ўсёй сям'ёй – я, мой муж і маленькая дачка марылі пагрэцца летам у Крыме. Нават пачалі пакрысе адкладваць у "заначку" грошы. Сёння ж, пасля таго, як да беларусаў прадказальным, але ўсё адно непажаданым госцем "завітала" дэвальвацыя, нашых грашовых запасаў хопіць хіба што на вялізны пікнік на Мінскім моры, а паўднёвы адпачынак перайшоў у шэраг планаў на "калі-небудзь".

Увогуле, імклівае падзенне беларускага рубля і праблемы з легальным набыццём значна больш улюбёнай за рубель валюты істотна падкарэктавалі планы практычна ўсім грамадзянам сінявокай, асабліва маладым сем'ям, якія ў абсалютнай большасці толькі мараць аб матэрыяльнай незалежнасці. Як паўплывала на іх зніжэнне даходаў больш чым удвая? Ці сталі яны больш ашчадна ставіцца да ўласных грошай, акуратна распараджацца сямейным бюджэтам, з аглядкай ісці на рызыку альбо верыць у халяўныя выйгрышы дзяржаўных латарэй, уразаць апетыты альбо шукаць дадатковыя спосабы заробку? На гэтыя пытанні, на ўмовах ананімнасці, пагадзіліся адказаць некалькі маладых сем'яў — як са сталіцы, так і з правінцыі.

Працяг артыкулу чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)