Общество
Анатоль Сідарэвіч, «Наша Нiва»

На адкрыццё помніка Якубу Коласу не запрасілі паэтавага сына

У Ганцавічах 4 верасня адчынялі помнік маладому Канстанціну Міхайлаівічу Міцкевічу – Якубу Коласу, які на пачатку мінулага стагоддзя настаўнічаў у недалёкім Люсіне.

Не без канфузу: на Дзень беларускага пісьменства, у рамках якога адбылося адкрыццё помніка, у Ганцавічы не быў запрошаны сын Якуба Коласа – Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч.

Сын Якуба Коласа прыехаў у Ганцавічы сам. Ён прысутнічаў на адкрыцці помніка свайму бацьку. Але яго праігнаравалі, і ён стаяў у натоўпе як звычайны глядач.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)