МЗС Польшчы пра скандал вакол помніка Касьцюшку: «Ён герой усяго чалавецтва»

«Польшча лічыць, што Тадэвуш Касьцюшка — герой як Польшчы, так і Літвы, Беларусі і ЗША, унівэрсальны герой чалавецтва, а не выключна «сын Беларусі» або «польскі генэрал», — гаворыцца ў адказе МЗС Польшчы на пытаньне Радыё Свабода.

У лісьце міністэрства тлумачыць, што ад самага пачатку вельмі пазытыўна паставілася да ідэі паставіць ў Залятурне (Швайцарыя) супольны помнік Тадэвушу Касьцюшку як герою Польшчы, Беларусі, Літвы і многіх народаў.

Помнік Касьцюшку, паводле МЗС, быў вялікім шанцам на супольную польска-беларускую ініцыятыву.

Пад ціскам палякаў з помніка Касцюшку ў Швейцарыі выкраслілі ўсе згадкі пра Беларусь

Паводле замежнапалітычнага ведамства Польшчы, амбасада ў Бэрне вяла перамовы зь ініцыятарамі праекту — Таварыствам беларусаў Швайцарыі.

«Прапанова польскага боку — разьмясьціць на помніку толькі шыльду з імем і прозьвішчам Тадэвуша Касьцюшкі. Прапановаю беларускага боку была шыльда „Тадэвуш Касьцюшка — сын Беларусі“. Гэтая шыльда ня ўзгадвала пра якія-небудзь сувязі Касьцюшкі з Польшчай, для польскага боку гэта было непрымальна» — гаворыцца ў адказе МЗС.

Амбасада Польшчы ў Бэрне паведаміла, што прапаноўвала супольнае адкрыцьцё помніка дыпляматамі Польшчы, Беларусі і Літвы.

«Беларускі бок нечакана выйшаў зь перамоваў без паведамленьня прычынаў, а пасольству Польшчы ў Бэрне паведамілі, што беларускі бок самастойна правядзе ўрачыстасьць, што нас засмучае», — напісана ў лісьце МЗС Польшчы.

Как белорусские власти открыли памятник не тому борцу за независимость

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 0 (оценок:0)