Общество
Ігар Мельнікаў, «Новы час»

Мытня дае дабро?

Пасля «Рыжскага міру» і далейшых дамоваў, Беларусь аказалася падзеленай «па жывому». Новыя межы выклікалі новыя складанасці ў іх ахове.

ШТО НАСІЛІ ПРАЗ МЯЖУ?

Якія рэчы былі асноўным аб’ектам кантрабанды на польска-савецкім кардоне? З Польшчы, у асноўным насілі жаночую бялізну, тканіны, біжутэрыю, гарбату, каву, вырабы з каштоўных металаў, польскую гарэлку, віно, наркотыкі (какаін) і, безумоўна, спажывецкія тавары. Напрыклад, звычайны крэмень для запальніцы ў Польшчы каштаваў каля «чырвонца», а вось у Мінску — ужо 50 рублёў. У сваю чаргу, кілаграм сахарыну ў Заходняй Беларусі можна было набыць за 8 рублёў, а ў БССР ён каштаваў ужо 60.

У 1928 годзе на біржах знізіўся курс савецкага рублю. Гэта прывяло да таго, што кантрабандысты неслі на Усход абясцэненыя рублі, дзе за іх набывалася замежная валюта і ювелірныя каштоўнасці. Хутка была выпушчана пастанова ЦВК, якая забараняла ўвоз рублёў на савецкую тэрыторыю без доказу таго, што чалавек з імі выехаў за мяжу.

Што, наадварот, «цягнулі» з Савецкага Саюза ў Польшчу, і як памежнікі палявалі на кантрабандыстаў, чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)