Комментарии
Сяргей Пульша, Новы час

«Мяккацеласць тады адыграла дастаткова жудасную ролю»

20 лютага ва Украіне адзначаецца Дзень Герояў Нябеснай сотні. Пасля Майдану прайшло чатыры гады. Ці дастаткова, каб асэнсаваць тыя падзеі? Што за гэты час змянілася ва Украіне, і галоўнае — ці варта было ахвяраваць дзеля гэтага жыццём і здароўем?

Пра гэта «НЧ» гутарыць з галоўным рэдактарам часопіса «Український тиждень» Дмітром Крапівенкам.

— Шмат хто кажа, што вынік Майдана — вайна. З іншага боку, была інфармацыя, што медалі «За вызваленне Крыма» былі адлітыя, калі Майдана яшчэ і ў праекце не было. У прынцыпе, вайны можна было пазбегнуць?

— Я думаю, што можна было пазбегнуць калі не вайны, дык такой колькасці ахвяраў. Што тычыцца Крыма, то там непасрэдныя ахвяры — адзін украінскі вайсковец і адзін крымскі татарын. Яны загінулі ў ходзе дзеянняў па анексіі паўвострава. Ці маглі мы пазбегнуць анексіі Крыма? Зараз я думаю, што не. Мы неяк падлічылі нашы магчымасці на той момант — на люты-сакавік 2014 года. І прыйшлі да высновы, што з ваеннага пункту гледжання анексіі Крыма мы супрацьстаяць не маглі — крыві было б толькі больш.

А вось што тычыцца Данбаса… Калі б тады, у сакавіку 2014 года, удалося правесці эфектыўную паліцэйскую аперацыю і закрыць мяжу з Расіяй — вайны ў поўным разуменні гэтага слова ўдалося б пазбегнуць. Тут былі шанцы.

Зараз відавочна, што абапірацца на мясцовы апарат МУС, СБУ, Нацгвардыі было немагчыма — там, як і ў Крыме была вялікая колькасць людзей, якія здрадзілі прысязе ці бяздзейнічалі. Але ёсць прыклад Харкава, калі сіламі МУС сепаратысты былі проста выкінутыя з гарсавета і аблсавета. Узялі будынкі пад ахову, і сепаратысцкі мяцеж у Харкаве быў знішчаны.

Трэба было больш рашуча дзейнічаць у Данецкай, Луганскай абласцях і больш рашуча перакрываць мяжу, бо сепаратысцкія «хуліганы», «цітушкі», як мы іх называем, ехалі да нас электрычкамі з Белгарада, Растова і гэтак далей.

Мяцеж можна было лакалізаваць. Досвед Харкава, Запарожжа, Нікалаева, Херсона, Дняпра паказаў, што гэта было магчыма. Але МУС і войска былі дэмаралізаваныя. І мала было людзей, гатовых узяць на сябе адказнасць за гвалт, рашэнне, дзеянне. Але ахвяр у выпадку рашучых дзеянняў у параўнанні з тым, што пачалося ў красавіку-маі, было б непараўнальна менш. Гэтая мяккацеласць тады адыграла дастаткова жудасную ролю. У адзін момант не захацелі дзейнічаць жорстка… А гэта было б апраўдана ў параўнанні з тым, што здарылася праз месяц-другі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)