Мядзведзі, якія прызямліліся ў Сухараве (фотафакт)

Жыхар Сухарава знайшоў місяў у сябе ў двары і на даху.

«Як толькі мы пачулі, што мядзведзікаў скінулі на Сухарава, мы з сябрамі выправіліся іх шукаць, — распавёў Рэдакцыі жыхар раёна Сухарава, які папрасіў не называць ягонага імя. — Асабліва, калі ўбачылі відэа і пазналі «родную» ТЭЦ».

У выніку адзін мядзведзік знайшоўся на двары, другі — на даху.

«Гэта моцна, — кажа чалавек, — абысці ўсе беларускія ПВА. І што б вы думалі, мы знайшлі іх. Цяпер адразу два мядзведзікі ў нас. Шведы круцейшыя за Руста».

Наш чытач дазволіў нам прыехаць, упэўніцца і сфатаграфаваць тыя цацкі. Шведскія мядзведзікі сталі хатнімі любімцамі — ім адведзена пачэснае месца на паліцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)