Мы ў вас укралі мільярд, бо нашто ён вам?
Прыкладна з такой заявай выступіла кіраўніца найбуйнейшага лукашэнкаўскага банка.

Якія ж народныя яны, беларускія банкіры. Туфлі даношваюць імпартныя…
Эканамісты падлічылі, што ў выніку дэвальвацыі ўкладчыкі страцілі каля 1,5 мільярда даляраў за кошт абясцэньвання сваіх дэпазітаў. І гэтыя паўтара мільярда не зніклі ў нікуды, бо ў нікуды нічога ніколі не знікае. Яны вытрачаныя. Імі напампоўвалася эканоміка, каб стварыць бурбалку «беларускага эканамічнага цуду». Яны вытрачаныя на выбары, на Усебеларускі народны сход, у прэзідыуме якога сядзела і мадам Ермакова (у мінулым загадчыца фінаддзела Шклоўскага райвыканкама, што ажыццявіла палёт па маршруце Шклоў — «брыльянтавы квартал» беларускай сталіцы).
Надрукавалі рублёў… І гэты сцэнар — раскулачванне насельніцтва праз інфляцыю і дэвальвацыю — паўтараецца каторы раз.
«На дурака не нужен нож», — як спявалі Ліса Аліса і кот Базіліа.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное