Политика
Юлія Аляксандрава

Моладзевая актывістка асуджана на 10 сутак за антываенны пікет каля расейскай амбасады

За ўдзел 11 жніўня ў несанкцыяваным пікеце насупраць расейскай амбасады актывістку незарэгістраванай на Беларусі арганізацыі “Малады фронт” Людвісю Атакулаву асудзілі на 10 сутак. Па словах намесніцы старшыні арганізацыі Насты Палажанкі, працэс адбываўся без удзелу адвакатаў і сведак.

Спачатку чатырох затрыманых падчас пікета адвезлі ў РАУС Цэнтральнага раёна, дзе на іх былі складзеныя пратаколы па факце супраціўлення міліцыі. Пасля маладых людзей даставілі ў спецразмеркавальнік на Акрэсціна. Паколькі трое з затрыманых былі непаўнагадовыя, іх перавялі ў дзіцячы пакой, адкуль крыху пазней іх забралі бацькі.

На Акрэсціна засталася актывістка “Маладога фронту” Людвіся Атакулава. Раніцой 12 жніўня мусіў адбыцца суд.

— Звычайна адміністратыўныя разбіральніцтвы вядуцца з 10 да 11 гадзін, — распавяла “Салідарнасці” намесніца старшыні “Маладога фронту” Наста Палажанка. — Мы чакалі звонку будынку суда, аднак, як мы мяркуем, без пяці дзевяць Людвісю Атакулаву ўжо асудзілі, пакуль ніхто не паспеў яе пабачыць. Працэс адбыўся без адвакатаў і сведкаў. Невядома, па якім артыкуле абвінавацілі дзяўчыну, але я мяркую, што гэта будзе “недазволенае пікетаванне”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)