Общество
Марыя Малевiч, «Народная воля»

Могілкі хатніх жывёлаў. Мінскі варыянт (фота)

На буйнейшым у сталіцы нелегальным пахаванні жывёлаў з’яўляюцца новыя магілы, нягледзечы на забароны і пратэсты…

“Каля СТО на ўзгорачку будзе ў лесе шмат маленькіх крыжыкаў”, -- паказвае рукою кудысці ў лес жанчына сярэдніх гадоў.

 

Любы жыхар пасёлку Азярышча падкажа вам, дзе шукаць самыя буйныя мінскія могілкі хатніх жывёлаў. Пазнаць іх зусім няцяжка -- недалёка ад Лошыцкага парку ля дарогі ўзнік сапраўдны некропаль. Напрацягу многіх гадоў жыхары горада хавалі тут сваіх любімцаў. Але здалёк можа падацца, што гэта сапраўдныя чалавечыя могілкі -- крыжы, кветкі нават мармуровыя абеліскі.

Сотні маленькіх магілак людзі абыходзяць бокам. Жудасць бярэ, калі праходзіш паміж нястройнымі вытаптанымі радамі новых і зусім закінутых пахаванняў. Цяжкі ванітны пах тлену б’е ў нос -- рэдка хто выкапае глубокую магілу нават для вялікай сабакі. Не хочацца уяўляць, што прыкрыта перавернутымі дагары латкамі і каробкамі. Гуляць па могілках увосень небяспечна -- можа праваліцца ў зусім старыя пахавальныя яміны і нават зламаць нагу. Але цяжка прадставіць сабе чалавека, які б з цікавасцю прагульваўся б па гэтым месцы.

Большасць магілак зусім нескладаныя -- прыціснутыя каменчыкамі, прыкрытыя пластыкавымі кветкамі. Але ёсць і выбітныя надмагіллі. Напрыклад пёсіку Лаўрушке невядомыя гаспадары паставілі помнік з чорнага граніту. Не кожны чалавек можа разлічваць на такое ўшанаванне пасля смерці.

Разглядаць могілкі страшнавата, бо большасць жалобных надпісаў зроблена стараннымі дзіцячымі почаркамі. Узмацняе эфект “чарнобыльскім” пейзаж праз дарогу -- на фоне шэрага неба цямнее скілет закінутага будынку.

Мясцовя жыхары не раз прасілі ўлады пазбавіць іх ад змрочнага суседства. Маўляў, жывёлы няхай і блізкія нам, але ўсё ж такі не людзі. Вернікі ўвогуле называюць могілкі ідалапакланеннем -- хрысціянства забараняе называць жывёлаў чалавечымі імёнамі. Што казаць пра крыжы над магіламі сабак, катоў і зайцаў?... Дарэчы, мяркуючы па рэлігійных сімвалах над магіламі жывёл, сярод выхаванцаў зусім няма іўдзеяў, католікаў і мусульман. Большасць крыжоў праваслаўныя.

У адказ на скаргі аматары жывёлаў кажуць, што проста не згодныя хаваць сваіх сяброў у скатамагільніках. Сёння ў горадзе можна пазбавіцца ад цела былога любімца толькі незакона закапаўшы яго ў лесапаласе ці здаўшы на ўтылізацыю. Як бы жорстка гэта не гучала, але памерлыя любімцы лічацца біялагічным смеццем і павінны спальвацца. Крэмацыя абыйдзецца прыкладна ў 500 тысяч.

Размовы аб тым, што ў сталіцы хутка мусіць з’явіцца афіцыйнае месца для пахавання хатніх жывёлаў, ішлі яшчэ год таму. Максімум да лістапада мінчанам абяцалі дапамагчы і вырашыць праблему, але справа зацягнулася. Ніхто не жадае плаціць за пахаванне свайго мурзіка на спецыяльнай тэрыторыі. Навошта, калі можна закапаць выхаванца ў лесе, дзе і ў загробным жыцці яму не будзе адзінока, мяркуючы па колькасці магіл…

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)