Мітрапаліта Паўла з Беларусі перавядуць у іншую епархію?

У яго нібыта не склаліся і адносіны з «духоўнікам» прэзідэнцкай сям'і айцом Фёдарам

Мітрапаліт Разанскі Павел быў прызначаны кіраўніком беларускага праваслаўя ў 2013 года. Гэта выклікала неадназначную рэакцыю беларускіх вернікаў. У Беларусь прыслалі чалавека, які ніколі не жыў і не працаваў у нашай краіне, гэта было ўспрынята як дэманстрацыя падпарадкаванага становішча беларускага праваслаўя.

Да таго ж, стала вядома відэа, на якім ён заяўляе, што Расія ў выпадку ціску на яе можа адпомсціць, адкрыўшы «атамны кранік». У Беларусі, якая прыняла на сябе чарнобыльскую радыяцыю, гэткія словы ўспрымаюцца негатыўна.

Дзейнасць мітрапаліта Паўла ў Мінску выклікала часам незадаволенасць у супрацоўнікаў епархіі і святароў, якія звыклі да інтэлігентнага стылю мітрапаліта Філарэта.

Аляксандр Лукашэнка на Вялікдзень не прыехаў у праваслаўную кафедру. Замест таго ён наведаў звычайны праваслаўны храм у Оршы.

Гавораць, у мітрапаліта Паўла не склаліся і адносіны з «духоўнікам» прэзідэнцкай сям'і айцом Фёдарам Поўным — адзіным святаром, які суправаджаў Аляксандра Лукашэнку на гарналыжныя курорты і атрымаў палац у Драздах.

У інфармацыйным аддзеле БПЦ чуткі пра ад'езд мітрапаліта Паўла абвяргаюць. «Гэта не чуткі, а нават плёткі», — сказаў Сяргей Лепін, старшыня сінадальнага інфармацыйнага аддзела царквы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Читайте еще

Конвейер репрессий. На волю вышел бард Андрей Мельников. Облава в Лепеле — силовики наведались домой как минимум к шести гражданам (дополняется)

Конвейер репрессий. Что известно о «фанипольском деле» за события 2020 года. За участие в протестах минчанину дали два года колонии (дополняется)

В России молоко начинают продавать в килограммах и вынудили сменить дизайн белорусской сгущенки

Конвейер репрессий. В Гомеле задержаны вокалист группы «Бан Жвірба» и его супруга. Массовые задержания в Фаниполе. В Барановичах за членом ОГП приехали 10 силовиков с оружием

Конвейер репрессий. В Орше задержана зоозащитница Елена Мирошниченко. В «террористический список» добавили еще восьмерых белорусов. Адвоката Виталия Брагинца приговорили к 8 годам колонии усиленного режима

«Напрягают видеокамеры везде, где только можно»