Мірон зноў заклікае да байкоту

У Віцебску на чыгуначным мосьце зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. Ён быў добра відаць з шашы на Менск, якая праходзіць унізе.

Паводле апазыцыянэра Барыса Хамайды, да сьцяга прымацавана цыдулка з чарговым наказам легендарнага Мірона. Зьмест яе наступны: «Я зноў зьвяртаюся да ўсіх, хто здольны мяне пачуць. У цяперашняй палітычнай сытуацыі адзінае тактычнае выйсьце для стратэгічнай перамогі — гэта байкот. Ня слухайце сучасных «папоў Гапонаў»! Няма нічога даражэй за волю і незалежнасьць нашай Радзімы. З нашым сьвятым бел-чырвона-белым сьцягам мы абавязкова пераможам! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)