Политика

Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг у гонар Грунвальдскай бітвы

Сцяг з’явіўся мінулай ноччу ў Віцебску на вуліцы «Праўды». Ён быў вывешаны каля 23.30 на электрычных дратах недалёка ад Камбіната мастацтваў.

Як паведаміў «Радыё Свабода» віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, да сцяга была прымацавана цыдулка: "Да 600-годдзя гістарычнай перамогі пад Грунвальдам. 15 ліпеня 1410 года аб'яднаныя сілы ВКЛ і Польшчы пры ўдзеле чэшскіх ваяроў і татарскіх атрадаў ушчэнт разбілі крыжакоў Тэўтонскага ордэну. Войскамі ВКЛ кіраваў Вялікі князь Вітаўт. Вечная слава героям! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.

Бачыць сцяг маглі мінакі, якія вярталіся з канцэртаў “Славянскага базару” або тыя, хто проста прагульваўся па горадзе.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)