Мірон перайменаваў станцыю «Красное знамя»

За 8 кілямэтраў ад Жодзіна, над шашой Барысаў-Менск залунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Пра акалічнасьці зьяўленьня нацыянальнага сьцяга расказаў дэмакратычны актывіст Барыс Хамайда, спаслаўшыся на вартыя даверу крыніцы.

Паводле ягоных словаў, сьцяг прымацаваны да электрычных дратоў над шашой у раёне чыгуначнай станцыі “Красное знамя”. Да яго прычэплена цыдулка такога зьместу: “Падаючыся ў бок беларускай сталіцы, прыпыніўся тут, каб аднавіць гістарычную справядлівасьць і надаць гэтай станцыі назву “Бел-чырвона-белы сьцяг”. Няхай вечна жывуць нашы нацыянальныя сымбалі! Мірон”.

Барыс Хамайда пэўны, што сваю чарговую акцыю легендарны Мірон прысьвяціў вядомай падзеі найноўшай беларускай гісторыі: угодкам рэфэрэндуму, пасьля якога бел-чырвона-белы сьцяг страціў статус дзяржаўнага. Але ён, на думку апазыцыянэра, застаўся галоўным нацыянальным сымбалем для ўсіх беларускіх патрыётаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)