Мірон павесіў бел-чырвона-белы сьцяг у Рубе

Руба — гэта невялікі пасёлак пад Віцебскам. Бел-чырвона-белы сьцяг Мірона там зьявіўся ўпершыню, і правісеў досыць доўга — больш за дзьве гадзіны.

Як апавёў віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, сьцяг быў прымацаваны да электрычных дратоў высока над дарогай. Спадар Хамайда працытаваў і зьмест цыдулкі прымацаванай да сьцяга. Гэты тэкст яму стаў вядомы з вартых даверу крыніцаў:

– Беларускі народ не павінны несьці адказнасьць па шматмільярдных пазыках, набраных нелегітымным рэжымам. Гэтая выснова не супярэчыць нормам міжнароднага права. Так што крэдыторам давядзецца разьлічваць на ўласныя сілы і „страсаць“ свае грошы, як з казачнага Бураціны, з таго, хто іх зараз набраў! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон»

Барыс Хамайда лічыць, што бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся як напамін пра тое, што ў сярэднім на кожнага беларуса дзяржаўная пазыка іншым краінам складае не адну тысячу даляраў. І што з кожным годам кіраўніцтва Аляксандра Лукашэнкі гэтая запазычанасьць расьце, накладаючы дадатковыя эканамічныя абавязкі ўжо на дзяцей і ўнукаў сёньняшніх грамадзянаў Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)