Міраслава Лазоўскага пасмяротна ўзнагародзілі Ордэнам Жалезнага рыцара

Гэта найвышэйшая вайсковая ўзнагарода БНР i першае ўзнагароджанне з 1952 года. Беларускi ваяр загінуў 16 мая пад Бахмутам. Ён змагаўся за незалежнасць Украіны.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясцiла пра ўганараванне Міраслава Лазоўскага тытулам кавалера Ордэну Жалезнага рыцара.

Гэта першае вядомае прысуджэнне тытулу кавалера Ордэну Жалезнага рыцара з 1952-га.

Ордэн Жалезнага рыцара – найвышэйшая вайсковая ўзнагарода БНР. Паводле свайго статуту, Ордэн з’яўляецца аб’яднаннем кавалераў, адзначаных беларускай дзяржавай «за выбітнае паспяховае кіраванне войскам ці атрадам альбо за асабісты гераічны вайсковы ўчынак».

Ордэн быў заснаваны ў 1949 годзе дэкрэтам Старшыні Рады БНР Мікалая Абрамчыка. Вядома пра шэсць ранейшых узнагароджаных, сярод якіх Міхал Вітушка, адзін з камандыраў беларускіх партызанаў, якія супрацьстаялі савецкім акупантам пасля Другой Сусветнай вайны.

Грамадскага дзеяча і добраахвотніка з п*лка Каліноўскага Міраслава Лазоўскага ўганаравалі пасмяротна.

Міраслаў Уладзіміравіч Лазоўскі, пазыўны «Мыш», загінуў 16 траўня 2023 года пад Бахмутам. Міраслаў кіраваў эвакуацыяй параненых, прыкрываў іх, выносіў зброю. Вядома, што ён ішоў апошнім і зусім трохі не дайшоў да камандна-назіральнага пункту.

Міраслаў нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску.

Маці Міраслава родам са Слуцка, бацька — з-пад Магілёва.

Праз зацікаўленасць гісторыяй Міраслаў Лазоўскі далучыўся да беларускага руху. А ў 1995 годзе патрапіў у «Беларускае згуртаванне вайскоўцаў», з моладзевага крыла якога пазней паўстаў «Белы Легіён».

Міраслаў вельмі хутка стаў аўтарытэрам і лідэрам — праз сваю дасведчанасць, высокую дысціплінаванасць, арганізаванасць, камунікабельнасць і неабмежаваныя веды ў розных галінах.

читайте также

Міраслаў меў вышэйшую адукацыю інжынэра. Ён ахвяраваў кар’ерай, асабістымі жаданнямі, каб дапамагаць беларускаму народу ісці да незалежнасці і свабоды.

Апошні час быў выдаўцом і кнігараспаўсюднікам, маляваў ілюстрацыі да кніг гістарычнай тэматыкі. Адзін з заснавальнікаў ваенна-гістарычнай серыі кніг «Беларусь у войнах». Першая кніга з гэтай серыі была прысвечаная паўстанню 1863 года.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(9)